Курс Андрэя Хадановіча

пра беларускую паэзію ў кантэксце сусветнай культуры "Таварыства жывых паэтаў і паэтак"

Пра ўплывы і “паралельныя” адкрыцці, пра пераклад і містыфікацыі, пра тое, як вершы становяцца песнямі, а паэзія – мовай пратэсту, супраціву і салідарнасці.

RK2505_6II0059_Andrej_Chadanowicz 2

Працягласць навучання: 10 анлайн-заняткаў 

Кошт курсу:

59

* менш за 6 € за лекцыю

Гэты курс для вас, калі вы::

— любіце паэзію і хочаце бачыць у ёй больш: кантэксты, сувязі, уплывы і схаваныя гісторыі

— хочаце лепш разумець беларускую паэзію і яе месца ў сусветнай літаратуры

— цікавіцеся літаратурай і хочаце бачыць за вершамі не толькі тэкст, але і эпоху, пераклады, містыфікацыі, музыку і асабістыя гісторыі аўтараў

 — выкладаеце, пішаце ці працуеце з тэкстамі і шукаеце новыя прыклады, сюжэты,  ракурсы і пункты гледжання

 

 — хочаце правесці час з Андрэем Хадановічам і паглядзець на беларускую паэзію праз яго оптыку

Пасля курсу вы будзеце глядзець на беларускую паэзію – і на сваю культуру – з гонарам і разуменнем, якіх раней не хапала

 

Давайце заставацца на сувязі

Пакіньце свае кантакты, каб мы паведамілі вам, калі ў нас з'явяцца новыя курсы*.

Гэты аўтарскі курс апавядае:

Пра беларускую паэзію як частку сусветнай лірыкі

Пра сусветную культуру ў беларускай паэзіі

Пра творчыя ўплывы і “паралельныя” адкрыцці аўтараў і аўтарак

Пра пераемнасць і разрывы ў беларускім літаратурным працэсе

Пра мастацкі пераклад і тое, як ён уплывае на арыгінальную творчасць

Пра паэтычныя містыфікацыі, у якія паверылі – і часам вераць дагэтуль

Пра тое, як паэзія становіцца музыкай, а вершы – песнямі

Пра паэзію пратэсту, супраціву і салідарнасці

Курс будзе складацца з 10 лекцыяў-заняткаў:

  • Як сплятаўся “Вянок”? Максім Багдановіч і папярэднікі: Шарль Бадлер, Поль Верлен ды іншыя

    Падчас лекцыі пагаворым пра тое, як Максім Багдановіч ствараў “Вянок” – ад асобных лірычных твораў да канцэптуальнай кнігі вершаў. Звернем увагу на сувязі паміж “Парыжскімі карцінамі” і віленскай урбаністыкай, а таксама на тое, як гукапіс і музычнасць робяцца важнай часткай паэтычнага ўздзеяння.

     

  • “Курганы шмат чаго нам гавораць”: Янка Купала і Уільям Батлер Ейтс

     

    Падчас лекцыі разгледзім, як у творчасці Янкі Купалы і Уільяма Батлера Ейтса паўстае вобраз паэта – мага, снабачца і міфатворца. Пагаворым пра спробы вярнуць страчаныя скарбы Ірландыі і Беларусі, а таксама пра тое, як сімвалізм і заангажаванае мастацтва вядуць ад лірыкі да драматычнай паэмы і драматургіі.

  • Фантомныя болі двух Міцкевічаў: паэмы “Пан Тадэвуш” і “Новая зямля”

     

    Падчас лекцыі пойдзе гаворка пра настальгію як форму тэрапіі і духоўнага вяртання дадому. Параўнаем, як у “Пане Тадэвушу” і “Новай зямлі” перажываюцца турма, выгнанне, акупацыя і страта роднага свету, і як з сямейнай ідыліі вырастае нацыянальны эпас.

     

  • Нерасстраляныя паэмы: беларускае і габрэйскае

     

    Падчас лекцыі звернемся да перасячэнняў беларускага і габрэйскага досведу ў паэзіі. Пагаворым пра Мойшэ Кульбака і ягоны “Райсн”, пра “алкагольныя ўцёкі” Тодара Кляшторнага ў паэме “Калі асядае муць”, а таксама пра “Пекла”, “Чысцец” і “Рай” Юлія Таўбіна.

  • Аркадзь Куляшоў – містыфікатар: таемная гісторыя верша “Бывай” (і песні “Алеся”)

     

    Падчас лекцыі разгледзім дзве версіі аднаго твору як пралог і эпілог творчасці паэта. Пагаворым пра Куляшова як майстра споведзі і недагаворкі, пра ягоны “Маналог” – пра тое, што аўтар у ім сказаў і чаго не сказаў, – а таксама пра тое, як была створаная легенда вакол ягонага “галоўнага” верша.

  • “Амплітуда смеласці”: Максім Танк, Рыгор Барадулін, Міхась Стральцоў

    Падчас лекцыі паспрабуем убачыць, як па-рознаму праявіліся змены эпохі адлігі ў паэзіі позняга Максіма Танка і найлепшых прадстанікоў “філалагічнага пакалення”. Пагаворым пра давераснёўскую і паслявераснёўскую “мадэль” Танка, пра паэтыку Стральцова як сустрэчу прозы паэта і паэзіі празаіка, а таксама пра легенды і міфы вакол постаці Рыгора Барадуліна – “багемнага”, “патрыятычнага”, “фрывольнага” і “духоўнага”.

     

  • “Каардынаты быцця”: паэтычныя адкрыцці Алеся Разанава

     

    Падчас лекцыі паразмаўляем пра аўтарскія жанры Алеся Разанава і пра тое, як адзін з галоўных беларускіх мадэрністаў пашыраў межы паэтычнай мовы. Асобна спынімся на ягоных паэтычных узнаўленнях і на тым, як беларускі паэт пісаў “літоўскую класіку”.

  • Беларусь – нацыя паэтак? Жаночая лірыка ад Бандарынай да Бандурынай

     

    Падчас лекцыі разгледзім жаночую лінію ў беларускай паэзіі – ад супраціву да розных фомаў творчага эскапізму, ад асабістай інтанацыі да культурнага выкліку. Пагаворым пра Ларысу Геніюш як паэтку беларускага супраціву, пра таямніцуо маўчання Яўгеніі Пфляўмбаум і пра загадкі жыцця, смерці і творчасці Яўгеніі Янішчыц – “(не)прыручанай птушкі” беларускай лірыкі.

  • Паэты і фронтмэны: беларускія вершы, музыка і сцэна

     

    Падчас лекцыі пагаворым пра тое, як беларуская паэзія выходзіць за межы кнігі і становіцца музыкай, акустычным выказваннем ды сцэнічным перформансам. У цэнтры ўвагі будуць Міхал Анемпадыстаў як рок-дызайнер Беларусі, Уладзь Лянкевіч як сучасны філамат і “ангста-рэп” Віталя Рыжкова.

  • “На беразе Волі”: беларуская паэзія 20-х

     

    Падчас лекцыі звернемся да беларускай паэзіі 2020-х – часу маршаў і двароў, надзеі і разлому. Пагаворым пра турэмную лірыку, пра паэзію выгнання і ўнутранай эміграцыі, а таксама пра тое, як у вершах гэтага часу адбіваліся досвед несвабоды і пошук волі.

445x320_Andrej-Hadanovich

Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч. “Таварыства жывых паэтаў і паэтак”

Па меркаванні крытыкаў, паэзія Андрэя Хадановіча – прыкметная з’ява сучаснай беларускай літаратуры, у яго творчасці, якая адрозніваецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі; дасягненні ўсходнееўрапейскай “кніжнай” паэзіі спалучаюцца з элементамі “нізавой” культуры. 

Аўтар дзясяткаў кніг паэзіі і перакладаў, лаўрэат прэмій Наталлі Арсенневай, Карласа Шэрмана і Кнігі года, стваральнік і мадэратар “Перакладчыцкай Майстэрні”, выкладчык у ЭГУ і ў Школе маладога пісьменніка, аўтар лекцыяў на ютуб-канале CHADANOVIČ.