Як сплятаўся «Вянок»?
Максім Багдановіч і папярэднікі: Шарль Бадлер, Поль Верлен ды іншыя
Аўтарскі курс · 10 анлайн-заняткаў
Курс завершаны · даступны ў запісеБеларуская паэзія ў кантэксце сусветнай культуры: пра ўплывы і «паралельныя» адкрыцці, пра пераклад і містыфікацыі, пра тое, як вершы становяцца песнямі, а паэзія — мовай пратэсту, супраціву і салідарнасці.
10 анлайн-заняткаў · пачатак курса 13.05 · запіс даступны 3 месяцы пасля заканчэння · сертыфікат кожнаму ўдзельніку
Андрэй Хадановічпаэт, перакладчык, літаратуразнаўца
Вы будзеце глядзець на беларускую паэзію — і на сваю культуру — з гонарам і разуменнем, якіх раней не хапала.
Кожны — пра беларускага аўтара ці аўтарку ў сусветным кантэксце.
Максім Багдановіч і папярэднікі: Шарль Бадлер, Поль Верлен ды іншыя
Янка Купала і Уільям Батлер Ейтс
Паэмы «Пан Тадэвуш» і «Новая зямля»
Беларускае і габрэйскае
Таемная гісторыя верша «Бывай» (і песні «Алеся»)
Максім Танк, Рыгор Барадулін, Міхась Стральцоў
Паэтычныя адкрыцці Алеся Разанава
Жаночая лірыка ад Бандарынай да Бандурынай
Беларускія вершы, музыка і сцэна
Беларуская паэзія 20-х
Хто вядзе курс
Па меркаванні крытыкаў, паэзія Андрэя Хадановіча — прыкметная з'ява сучаснай беларускай літаратуры: багацце і разнастайнасць мовы, стылістычныя эксперыменты, спалучэнне «кніжнай» усходнееўрапейскай паэзіі з элементамі «нізавой» культуры.
Аўтар дзясяткаў кніг паэзіі і перакладаў, лаўрэат прэмій Наталлі Арсенневай, Карласа Шэрмана і Кнігі года, стваральнік і мадэратар «Перакладчыцкай Майстэрні», выкладчык у ЭГУ і ў Школе маладога пісьменніка, аўтар лекцыяў на ютуб-канале CHADANOVIČ.
Курс завершаны, але заняткі даступныя ў запісе
10 анлайн-заняткаў, запіс на 3 месяцы і анлайн-сертыфікат пасля праходжання.
Аплата праходзіць праз сэрвіс Buy Me a Coffee.