Бясплатны лекторый

Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі

Запіс даступны

Адкрытая лекцыя перад курсам «Беларуская спадчына ў музеях свету».

Аляксей Ластоўскі · 10 чэрвеня 2026 · 1 гадзіна 36 хвілін

Падчас лекцыі гаворым пра тое, куды знікалі кляштарныя бібліятэкі і магнацкія калекцыі, ці сапраўды на беларускіх землях былі творы Рэмбранта і Дзюрэра, якія наступствы для спадчыны мелі войны ХХ стагоддзя і што сёння яшчэ можна вярнуць.

А яшчэ — спрабуем адказаць на вельмі практычнае пытанне: дзе сёння можна пабачыць беларускія скарбы ў музеях свету. Добрая магчымасць увайсці ў тэму, пазнаёміцца з падыходам лектара і зразумець, пра што будзе поўны курс.

Хто расказвае

Аляксей Ластоўскі — кандыдат сацыялагічных навук, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, афіліяваны даследчык IRES, Упсальскі ўніверсітэт. Музеязнаўца і вандроўнік, наведаў больш за 500 аб’ектаў сусветнай спадчыны UNESCO.

Поўны курс на гэтую тэму

Беларуская спадчына ў музеях свету
Курс Аляксея Ластоўскага · 6 лекцый курс завершаны · даступны ў запісе

Беларуская спадчына ў музеях свету

Пасля курса вы будзеце ведаць, у якіх музеях свету захоўваюцца беларускія скарбы і якімі шляхамі яны туды патрапілі, — і зможаце скласці ўласны маршрут па сусветнай беларускай спадчыне.

  • 6 лекцый
  • запіс на 3 месяцы
  • сертыфікат пасля заканчэння

Лекторый бясплатны — і трымаецца на падтрымцы

Калі лекцыя была вартай вашага часу, падзякуйце лектару данатам або падпішыцеся, каб не прапусціць наступныя.