Аўтарскі курс Алены Ляшкевіч · старт 12 кастрычніка 2026
Чатыры вечары з фалькларысткай Аленай Ляшкевіч. Вы ўбачыце, як уладкаваны беларускі традыцыйны каляндар і чаму адно і тое ж свята ў розных мясцовасцях маглі адносіць да розных сезонаў.
4 анлайн-лекцыі па панядзелках а 20:00 па Мінску · запіс на 3 месяцы · па-беларуску
Алена Ляшкевічфалькларыстка, даследчыца каляндарнай абраднасці
Увесь матэрыял курса на адным крузе: святы на сваіх датах, сезоны, што пераліваюцца адзін у адзін, і тое, якая лекцыя які кавалак году бярэ. Гартайце старонку – кола само пойдзе са свята на свята. Або выберыце любое ўручную.
даўжыня дня ў Мінску раўнадзенствы і сонцастаянні гартайце старонку – год ідзе сам
Апісанні – сціслы пераказ артыкулаў Алены Ляшкевіч; частка матэрыялаў увайшла ў яе кнігу «Традыцыйны каляндар: нарысы». Даты рухомых святаў пастаўлены прыблізна: яны, як і назвы ды абрады, моцна залежаць ад мясцовасці.
Адно пытанне. Адказвайце, як адчуваеце – і паглядзіце, што адкажа фалькларыстка.
Масленіца – зімовае ці вясновае свята?
У адных мясцовасцях Масленіцу лічылі завяршэннем зімы, у іншых – пачаткам вясновага цыклу. Традыцыйны каляндар не быў адзінай схемай для ўсёй Беларусі: месца свята залежыць ад мясцовасці, ад песень і ад таго, што лічыць пачаткам сезона.
Тое самае з Купаллем: купальскія песні маюць шмат агульнага з вяснянкамі.
І са жнівом: яно мае восеньскую сімволіку, а песні, якія выконваюцца падчас яго, у некаторых мясцовасцях завуцца «лета».
На курсе разбіраем, як мясцовасць, песні і абрады перасоўваюць свята ў календары.
Паглядзець праграму →Вам будзе лягчэй арыентавацца ў беларускім традыцыйным календары і разумець, чаму адно і тое ж свята, перыяд або песню ў розных мясцовасцях маглі адносіць да розных сезонаў.
4 анлайн-лекцыі па панядзелках а 20:00 па Мінску. Запіс даступны 3 месяцы.
Алена Ляшкевіч – фалькларыстка, спецыялізуецца па каляндарных абрадах. Аўтарка кнігі «Традыцыйны каляндар. Нарысы» і сускладальніца зборніка архіўных і палявых матэрыялаў «Масленіца. Абрад. Песні. Напевы» з серыі «Беларуская народная творчасць». Серыя выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі з 1970 г. Напаўжартам яе называюць «Бібліяй фалькларыста».
Да 2021 г. Алена Ляшкевіч працавала ў беларускай акадэміі навук. Цяпер працуе ў Варшаўскім універсітэце.
Не. Першая лекцыя прысвечана структуры календара і галоўным святам.
Лекцыі будуць даступныя ў запісе 3 месяцы.
Аплата праходзіць праз сэрвіс Buy Me a Coffee. Пасля націскання на кнопку «Падрабязней» адкрыецца старонка сэрвісу, дзе можна аплаціць курс. Увага: не выкарыстоўвайце для аплаты карткі, выдадзеныя беларускімі банкамі.
LEPSH – анлайн-платформа адукацыйных курсаў на беларускай мове.