Курс Аляксея Ластоўскага

Беларуская спадчына ў музеях свету

Гэты курс – віртуальнае падарожжа па музеях і калекцыях розных краін, дзе сёння захоўваюцца рэчы, звязаныя з гісторыяй Беларусі

Пачатак курса - 16.06

Усе заняткі будуць даступныя ў запісе на працягу 3-х месяцаў пасля заканчэння курса

Aliaksei_Lastouski - 02

Працягласць навучання: 6 анлайн-заняткаў 

Кошт курсу:

39

* менш за 7 за лекцыю

Кожны ўдзельнік курса атрымае анлайн-сертыфікат пасля праходжання

Гэты курс для вас, калі:

— Вы заўсёды хацелі даведацца, што здарылася з культурнымі скарбамі Беларусі — і дзе іх шукаць сёння

— Вы любіце музеі і падарожжы — і хочаце ведаць, дзе ў свеце можна сустрэць беларускі след

— хочаце бачыць Беларусь як частку еўрапейскай гісторыі, а не нешта ізаляванае

— вам цікавыя канкрэтныя гісторыі – магнаты, калекцыянеры, мастакі, эмігранты

 

Пасля курсу вы будзеце ведаць, у якіх музеях свету захоўваюцца беларускія скарбы, зразумееце, якімі шляхамі яны туды патрапілі, — і зможаце скласці ўласны маршрут па сусветнай беларускай спадчыне.

 

Гэты аўтарскі курс распавядае: 

Пра лёс кляштарных бібліятэк, магнацкіх калекцый і дзяржаўных зброраў, якія стагоддзямі збіраліся на беларускіх землях

Пра войны, канфіскацыі і рэстытуцыі, якія вызначылі, дзе сёння знаходзяцца нашы каштоўнасці

Пра музейныя калекцыі Вільні, Варшаве, Кракаве, Стакгольме, Парыжы і Нью-Ёрку — і беларускі след у кожным з гэтых гарадоў

Пра выгнаннікаў, эмігрантаў і калекцыянераў, якія панеслі беларускую культуру ў свет

Пра тое, што можна вярнуць, а што застанецца ў чужых сценах назаўжды

Пра магчымасць ператварыць гэтыя веды ва ўласныя вандроўкі і адкрыцці

Курс будзе складацца з 6 лекцыяў-заняткаў:

  • 1. Музейныя Вільня і Коўна  

    Падчас лекцыі разгледзім, як паўставалі літоўскія дзяржаўныя калекцыі і як у гэтым працэсе перапляталіся роля магнатаў і роля дзяржавы. Пагаворым пра тое, куды патрапілі сямейныя зборы Магдалены Радзівіл, а таксама пра лёс Віленскага беларускага музея.

  • 2. Музейная Варшава

    Падчас лекцыі пойдзе гаворка пра сувязі Беларусі і Варшавы праз гісторыю аховы спадчыны і музейных збораў. Мы закранём дзейнасць Мінскага таварыства аховы помнікаў, наступствы савецка-польскай вайны і рэстытуцыю паводле Рыжскай дамовы, а таксама асобна спынімся на тым, чаму менавіта ў Варшаве пахаваны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

  • 3. Музейны Кракаў

    Падчас лекцыі пагаворым пра тое, як у Вавелі апынуліся калекцыі Радзівілаў, і пра музейныя маршруты беларускай спадчыны ў Кракаве. Асобна звернем увагу на гісторыю Эмерыка Гутэн-Чапскага, які перавёз сваю калекцыю са Станькава ў Кракаў.

  • 4. Стакгольм і Швецыя

    Падчас лекцыі звернемся да спадчыны супольнай дзяржавы і да сувязяў беларускіх земляў са Швецыяй. Пагаворым пра Ягелонаў і Вазаў, пра ордэн Багуслава Радзівіла, гармату Мелузіну і вайсковыя трафеі, якія сёння захоўваюцца ў шведскіх калекцыях.

  • 5. Элегантны Парыж і сонечны Лазурны бераг

     

    Падчас лекцыі разгледзім французскія маршруты беларускай спадчыны – ад палітычнай эміграцыі да мастацкага жыцця. Пагаворым пра літвінаў у эміграцыі, пра літвакоў з “Парыжскай школы”, пра мясціны, звязаныя з Шагалам і Суціным, а таксама пра тое, дзе пахаваны экстравагантны фатограф Бенедыкт Генрык Тышкевіч.

     

  • 6. Касмапалітычны Нью-Ёрк

    Падчас лекцыі звернемся да беларускай прысутнасці ў Нью-Ёрку. Пагаворым пра эміграцыю, пра літвацкія сінагогі і мемарыялы, пра загадку “Польскага вершніка” і пра тое, дзе сёння можна ўбачыць даспехі са збраёўні Радзівілаў.

    Основа переконливого тексту — стислість, ємкість та чіткість. Керуйтеся цими принципами, щоб написати свій текст. Приверніть увагу відвідувача лендінгу, підігрійте їх інтерес та переконайте виконати цільову дію. Перетягуйте потрібну кількість текстових блоків в будь-яку частину свого макета.

2026_20-54-29.jpg

Аляксей Ластоўскі

Кандыдат сацыялагічных навук. Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Адзін з арганізатараў Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі. Афіліяваны даследчык IRES, Упсальскі ўніверсітэт (Швецыя)

Музеязнаўца, вандроўнік, наведаў больш за 500 аб’ектаў сусветнай спадчыны UNESCO

Запоўніце форму, калі вы хочаце бачыць больш курсаў па-беларуску — або калі самі хочаце прапанаваць свой курс.

Давайце заставацца на сувязі

Пакіньце свае кантакты, каб мы паведамілі вам, калі ў нас з'явяцца новыя курсы*.

САЧЫЦЕ ЗА НАМІ: