Бясплатны лекторый

Купалле: сімвалы, абрады і сэнсы

Запіс даступны

Што азначалі купальскія абрады для нашых продкаў, як змянялася Купалле на працягу стагоддзяў і чаму гэтае свята дагэтуль застаецца жывой часткай беларускай культуры.

Паліна Курановіч · 30 чэрвеня 2026 · 1 гадзіна 8 хвілін

Тры пытанні, з якіх пачынаецца лекцыя

  • Чаму ў купальскую ноч запальвалі вогнішчы?
  • Навошта дзяўчаты пускалі вянкі па вадзе?
  • Чаму людзі шукалі папараць-кветку, якой не існуе ў прыродзе?

Гаворым пра сімволіку агню, вады, раслін, пра купальскія песні і абрады — а таксама пра тое, як купальскія традыцыі захоўваюцца сёння.

Хто расказвае

Паліна Курановіч — выканальніца беларускай народнай музыкі, спявачка і цымбалістка. Займаецца захаваннем і папулярызацыяй беларускага фальклору, даследуе традыцыйную культуру і праз музыку дапамагае вяртаць яе ў сучаснае жыццё.

Поўны курс на гэтую тэму

Беларускі традыцыйны каляндар
Курс Алены Ляшкевіч · 4 лекцыі старт 12 кастрычніка

Беларускі традыцыйны каляндар

Вам будзе лягчэй арыентавацца ў беларускім традыцыйным календары і разумець, чаму адно і тое ж свята, перыяд або песню ў розных мясцовасцях маглі адносіць да розных сезонаў.

  • 4 лекцыі
  • запіс на 3 месяцы
  • пачатак 12 кастрычніка а 20:00 па Мінску

Лекторый бясплатны — і трымаецца на падтрымцы

Калі лекцыя была вартай вашага часу, падзякуйце лектару данатам або падпішыцеся, каб не прапусціць наступныя.