Бясплатны лекторый

Лікбез па БНР: як нараджалася беларуская дзяржаўнасць

Запіс даступны

Чаму 25 сакавіка стала Днём Волі? Што папярэднічала абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі – і чаму яна не здолела ўтрымацца?

Цімох Акудовіч · 30 красавіка 2026 · 53 хвіліны

У 53-хвіліннай лекцыі гісторык і папулярызатар Цімох Акудовіч складае падзеі канца XIX – пачатку XX стагоддзя ў зразумелую і паслядоўную гісторыю. Ад перапісу 1897 года, першых беларускіх палітычных гурткоў і «Нашай Нівы» – да Усебеларускага з’езда, трох Устаўных граматаў і абвяшчэння незалежнасці БНР.

Вы даведаецеся

  • як фармаваўся беларускі нацыянальны рух;
  • якую ролю адыгралі браты Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Вацлаў Ластоўскі ды іншыя дзеячы;
  • як рэвалюцыі, Першая сусветная вайна і распад Расейскай імперыі змянілі лёс Беларусі;
  • чым адрозніваліся тры Устаўныя граматы;
  • чаму 25 сакавіка лічыцца днём нараджэння Беларусі як палітычнай з’явы;
  • што паспела зрабіць Рада БНР і чаму была вымушаная пакінуць Беларусь.

Гэта лекцыя для тых, хто хоча не проста запомніць даты, а зразумець логіку падзеяў і людзей, якія ўпершыню паспрабавалі ператварыць Беларусь у незалежную дзяржаву.

Платныя курсы школы

Беларускі традыцыйны каляндар
Курс Алены Ляшкевіч · 4 лекцыі старт 12 кастрычніка

Беларускі традыцыйны каляндар

Вам будзе лягчэй арыентавацца ў беларускім традыцыйным календары і разумець, чаму адно і тое ж свята, перыяд або песню ў розных мясцовасцях маглі адносіць да розных сезонаў.

  • 4 лекцыі
  • запіс на 3 месяцы
  • пачатак 12 кастрычніка а 20:00 па Мінску
Таварыства жывых паэтаў і паэтак
Курс Андрэя Хадановіча · 10 лекцый курс завершаны · даступны ў запісе

Таварыства жывых паэтаў і паэтак

Пасля курса вы будзеце глядзець на беларускую паэзію — і на сваю культуру — з гонарам і разуменнем, якіх раней не хапала.

  • 10 лекцый
  • запіс на 3 месяцы
  • сертыфікат пасля заканчэння
Беларуская спадчына ў музеях свету
Курс Аляксея Ластоўскага · 6 лекцый курс завершаны · даступны ў запісе

Беларуская спадчына ў музеях свету

Пасля курса вы будзеце ведаць, у якіх музеях свету захоўваюцца беларускія скарбы і якімі шляхамі яны туды патрапілі, — і зможаце скласці ўласны маршрут па сусветнай беларускай спадчыне.

  • 6 лекцый
  • запіс на 3 месяцы
  • сертыфікат пасля заканчэння

Лекторый бясплатны — і трымаецца на падтрымцы

Калі лекцыя была вартай вашага часу, падзякуйце лектару данатам або падпішыцеся, каб не прапусціць наступныя.