Бясплатны лекторый

«Іване, ты жывеш!» — адкрытая лекцыя пра Івана Луцкевіча

Запіс даступны

9 чэрвеня спаўняецца 145 гадоў са дня народзінаў пачынальніка беларускага нацыянальнага руху, публіцыста і археолага Івана Луцкевіча.

Валерыя Чарнаморцава · 9 чэрвеня 2026 · 1 гадзіна 10 хвілін

«Іване, ты жывеш!» — гэтая фраза, выбітая на ягоным кенатафе на віленскіх могілках Росы, належыць нарачонай Івана Юльяне Мэнке, якая пакінула ўспаміны пра гэтае шчымлівае трагічнае каханне. Іван Луцкевіч памёр літаральна ў яе на руках у Закапанэ ў 1919 годзе. Пахаванне не захавалася, таму на Росах быў усталяваны кенатаф.

У гэтым годзе ёсць ідэя ўшанаваць памяць бацькі беларускай нацыі — пра гэта таксама гаворым падчас лекцыі.

Хто расказвае

Валерыя Чарнаморцава — віленская экскурсаводка, магістарка культурнай спадчыны. На анлайн-сустрэчы таксама былі адмысловыя госці.

Платныя курсы школы

Беларускі традыцыйны каляндар
Курс Алены Ляшкевіч · 4 лекцыі старт 12 кастрычніка

Беларускі традыцыйны каляндар

Вам будзе лягчэй арыентавацца ў беларускім традыцыйным календары і разумець, чаму адно і тое ж свята, перыяд або песню ў розных мясцовасцях маглі адносіць да розных сезонаў.

  • 4 лекцыі
  • запіс на 3 месяцы
  • пачатак 12 кастрычніка а 20:00 па Мінску
Таварыства жывых паэтаў і паэтак
Курс Андрэя Хадановіча · 10 лекцый курс завершаны · даступны ў запісе

Таварыства жывых паэтаў і паэтак

Пасля курса вы будзеце глядзець на беларускую паэзію — і на сваю культуру — з гонарам і разуменнем, якіх раней не хапала.

  • 10 лекцый
  • запіс на 3 месяцы
  • сертыфікат пасля заканчэння
Беларуская спадчына ў музеях свету
Курс Аляксея Ластоўскага · 6 лекцый курс завершаны · даступны ў запісе

Беларуская спадчына ў музеях свету

Пасля курса вы будзеце ведаць, у якіх музеях свету захоўваюцца беларускія скарбы і якімі шляхамі яны туды патрапілі, — і зможаце скласці ўласны маршрут па сусветнай беларускай спадчыне.

  • 6 лекцый
  • запіс на 3 месяцы
  • сертыфікат пасля заканчэння

Лекторый бясплатны — і трымаецца на падтрымцы

Калі лекцыя была вартай вашага часу, падзякуйце лектару данатам або падпішыцеся, каб не прапусціць наступныя.